Дар'я Домрачава здабыла «срэбра» Алімпіяды ў мас-старце
- 17.02.2018, 15:31
Гэты медаль стаў пятай алімпійскай узнагародай ў кар'еры беларускай біятланісткі.
Дар'я Домрачава без пудлаў адпрацавала два першыя рубяжы, але саступала амаль 10 секунд хуткаснай славачцы Анастасіі Кузьміной, піша tut.by.
На першай стойцы Дар'я дапусціла адно пудла і адкацілася на пятае месца.
Аднак, ужо па ходзе чацвёртага кола беларуска дагнала групу пераследніц Кузьміной і прыйшла на апошні рубеж разам з яшчэ чатырма біятланісткамі. Усе яны дапусцілі памылкі, а Домрачава адпрацавала дакладна.
На апошнім коле яна ўпэўнена ўтрымала другое месца і нават трохі наблізілася да пераможцы - славачкі Анастасіі Кузьміной (0+0+0+1). Бронзу здабыла нарвежка Цірыль Экхоф (1+0+1+0).
Гэты медаль стаў пятай алімпійскай узнагародай ў кар'еры Дар'і Домрачавай. У яе актыве таксама тры залатыя ўзнагароды Сочы-2014 і бронза Ванкувера-2010.
Выдатную гонку правяла і Надзея Скардзіна, якая не дапусціла ніводнага пудла. На фінішы беларуска была сёмай.