BE RU EN

Расеец спрабаваў прарвацца з Беларусі ў Польшчу

  • 17.02.2018, 13:33

Кіроўца збіў закрыты шлагбаўм.

Увечары 16 лютага ў пункце пропуску Бераставіца расеец спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Памежны нарад звярнуў увагу на легкавы аўтамабіль «Fiat», які рухаўся ў напрамку пункта пропуску з хуткасцю блізу 120 км/г. Памежнікі прывялі ў дзеянне сродак прымусовага спынення. Кіроўца працягнуў рух, учыніўшы наезд на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаўм. У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні, а кіроўца - траўмы ў выглядзе удараў і ранак.

Кіроўцу пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Апошнія навіны