BE RU EN

Віцебскія мытнікі канфіскавалі 8 тон шампіньёнаў

  • 17.02.2018, 12:51

Грыбы везлі расейцы.

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь распавёў пра тое, што віцебскія мытнікі канфіскавалі звыш васьмі тон свежых шампіньёнаў, якія спрабавалі правезці нелегальна.

Грыбы, як паведамляе БелТА, ацанілі ў 46 000 беларускіх рублёў. Партыю грыбоў, якія везлі пад выглядам іншага тавару, забралі пры спробе іх перавозкі па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Машыну спынілі ў Гарадоцкім раёне. Яна належыць расейскаму суб'екту гаспадарання. Цяпер паводле гэтай справы распачаты адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны