BE RU EN

Хіт інтэрнэту: Жыццярадасная бабуля займаецца фітнэсам

  • 17.02.2018, 11:23

Разам з ёй проста немагчыма не ўсміхацца і не смяяцца.

У сетцы набірае папулярнасць відэа, на якім 93-гадовая бабулька займаецца фітнэсам. Яна паўтарае рухі трэнеркі, седзячы на крэсле, і весела рагоча.

Ролік апублікавала ў Twitter дачка трэнеркі @joana_zanin10.

«Мая мама трэніруе гэтую 93-гадовую бабулю, і гэта самае прыгожае, што можна сабе ўявіць. Усмешка і смех вяртаюць ёй маладосць», - напісала жанчына.

За два дні відэа паглядзелі больш за сем мільёнаў чалавек, а сам запіс набраў 384 тысячы ўпадабаек. У каментарах большасць карыстальнікаў выказваюць захапленне жыццярадаснай і спартыўнай бабулькай, а некаторыя прызнаюцца, што нават пажылая жанчына трэніруецца больш чым яны.

«Гэта самая крутая рэч у свеце. Я закаханы ў гэтую лэдзі», - напісаў Mr_Westmoore.

«Божа, як я гэтага не бачыла! Разам з ёй ну проста немагчыма не ўсміхацца і не смяяцца! Гэта лепшае, што здарылася са мной за дзень!», - напісала Mary_Gitts.

Апошнія навіны