BE RU EN

Сяргей Далідовіч накіраваны ў Менск на паглыбленае медабследаванне

  • 17.02.2018, 10:10

Падчас лыжнай гонкі ў скіятлоне лыжнік сышоў з дыстанцыі.

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, які быў вымушаны датэрмінова завяршыць выступ на Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане праз праблемы са здароўем, накіраваны ў Менск для праходжання паглыбленага медыцынскага абследавання.

Падчас лыжнай гонкі ў скіятлоне 11 лютага Далідовіч сышоў з дыстанцыі. Прычынай стала абвастрэнне захворвання дыхальнай сістэмы, звязанае з бронхаправоднасцю пры фізічнай нагрузцы.

«Пасля завяршэння гонкі было праведзенае медыцынскае абследаванне і спартоўцу быў пастаўлены дыягназ: захворванне верхніх дыхальных шляхоў. У адпаведнасці з рэкамендацыямі медыцынскага штаба Сяргей Далідовіч быў накіраваны ў Менск для праходжання паглыбленага абследавання і лячэння. Штаб беларускай дэлегацыі апавясціў арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў пра немагчымы ўдзеле спартоўца ў праграме спаборніцтваў па лыжных гонках», - паведамілі БелТА ў прэс-службе НАКа Беларусі.

Апошнія навіны