BE RU EN

У суботу ў Беларусі чакаецца да +2 градусаў

  • 16.02.2018, 19:56

У некаторых абласцях пройдзе невялікі снег.

У суботу, 17 лютага, у Беларусі прагназуецца невялікі і мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні, 3-8 метраў у секунду.

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

У начны час будзе ад -2 да -7 градусаў (у Менску - 1-3 марозу), удзень - ад -4 да +2 (у сталіцы - блізу 0), інфармуе БелТА.

Апошнія навіны