BE RU EN

Forbes прылічыў Паўла Дурава да даляравых мільярдэраў

  • 16.02.2018, 11:12

Адзін толькі мэсэнджар Telegram каштуе больш за $1 мільярд.

Багацце Паўла Дурава перасягнула адзнаку $1 млрд, паведамляе Forbes. Паводле папярэдніх ацэнак, яно складае $1,7 млрд. У канцы 2017 году выданне змясціла Дурава на 100-е месца ў расейскім рэйтынгу з капіталам $950 млн.

Паводле папярэдніх ацэнак, багацце заснавальніка сацсетак «Вконтакте» і мэсэнджара Telegram Паўла Дурава перавысіла мільярд даляраў, цяпер яно ацэньваецца на $1,7 млрд, піша расейскае выданне часопіса Forbes. Паводле самых кансерватыўных ацэнак выдання, адзін толькі мэсэнджар Telegram каштуе больш за $1 млрд.

Выданне прыводзіць звесткі аналітычнай кампаніі App Annie, паводле якіх у канцы 2017 году колькасць карыстальнікаў Telegram наблізілася да 100 млн. Сам Дураў, нагадвае Forbes, яшчэ ў лютым 2016 года заявіў, што колькасць сталых карыстальнікаў перавысіла 100 млн, а ў першым квартале 2018 года чакаецца рост наведвальнасці да адзнакі 200 млн.

Даследаванне App Annie дае больш сціплы вынік: Telegram наблізіўся да 100 млн карыстальнікаў толькі ў IV квартале 2017 года.

Афіцыйна Дураў яшчэ не ўнесены ў рэйтынг даляравых мільярдэраў планеты. У красавіку 2017 года расейскі Forbes ацэньваў багацце Дурава ў $950 млн, тады ён трапіў на соты радок у рэйтынгу найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі. А ўпершыню Дураў з'явіўся з гэтым рэйтынгу годам раней з багаццем $600 млн і заняў 135 месца.

Апошнія навіны