BE RU EN

У Skype знайшлі крытычную ўразлівасць

  • 15.02.2018, 20:41

Microsoft не спяшаецца яе ліквідоўваць.

У дэсктопнай версіі Skype выяўленая ўразлівасць, з дапамогай якой хакеры могуць атрымліваць доступ да сістэмы без ведама карыстальнікаў. Праўда, Microsoft надумала не спяшацца з яе ліквідацыяй, паведамляе выданне ZDNet.

«Дзюру» заўважыў незалежны даследчык бяспекі Стэфан Кантак. Паводле ягоных слоў, праз праграму абнаўлення Skype магчыма ўкараніць шкодны файл-бібліятэку і атрымаць поўны доступ да сістэмы. Пасля гэтага зламыснік «можа рабіць усё». Уразлівасць атрымалася выкарыстоўваць у дэсктопных версіях Skype для Windows, macOS або Linux.

Кантак паведаміў Microsoft пра памылку ў верасні 2017 года, аднак кампанія не стала спяшацца. У адказе распрацоўніку сказалі, што выпраўленне праблемы патрабуе «вялікай перапрацоўкі кода», таму ўразлівасць закрыюць у новай версіі праграмы, а не ў адмысловым абнаўленні.

Апошнія навіны