BE RU EN

У Прэторыі абраны новы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

  • 15.02.2018, 20:24

Прэзідэнтам ПАР стаў лідар Афрыканскага нацыянальнага кангрэса Сірыл Рамафоса.

Сірыл Рамафоса абраны новым прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Лідар кіроўнага ў ПАР Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК) быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Нацыянальная асамблея - ніжняя палата парламента краіны - зацвердзіла Рамафосу на пасадзе на сённяшнім пасяджэнні, перадае «Радыё Свабода».

Папярэдні прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума абвясціў аб сваёй адстаўцы ўвечары 14 лютага на фоне абвінавачванняў у карупцыі.

Зума стаў прэзідэнтам у 2009 годзе, у 2014 годзе яго пераабралі на другі тэрмін. У 2017 годзе лідара ПАР абвінавацілі ў махінацыях з дзяржаўнымі кантрактамі . Тады АНК зрынуў Зуму з пасады кіраўніка партыі. Ягонае месца заняў Рамафоса.

Рамафоса нарадзіўся ў 1952 годзе ў прыгарадзе Ёханэсбурга. Вывучаў права ў Універсітэце Поўначы. У студэнцкія гады займаўся прафзвязнай і палітычнай дзейнасцю. З 1991 да 1997 год Рамафоса быў генеральным сакратаром, а з 2012 года - віцэ-прэзідэнтам АНК. У траўні 2014 года стаў віцэ-прэзідэнтам ПАР.

Апошнія навіны