BE RU EN

Відэафакт: Бунт менскіх таксістаў

  • 15.02.2018, 20:01

Больш за сотню таксістаў сабраліся на паркоўцы «Чыжоўка-Арэны».

Аўтамабілі таксі службы 135 «Сталіца» прыехалі ўдзень 15 лютага на паркоўку «Чыжоўка-Арэны».

Кіроўцы сабраліся праз зніжэнне коштаў на перавозкі, піша «Салiдарнасць».

Таксісты абмяркоўвалі сітуацыю блізу гадзіны. Яны падпісалі рэзалюцыю з патрабаваннямі да адміністрацыі службы 135.

На месцы прысутнічала кіраўніцтва РУУС Заводскага раёна, супрацоўнікі міліцыі пачалі фатаграфаваць нумары аўтамабіляў таксі.

Апошнія навіны