BE RU EN

АГ 2018: Нямеччына лідарка ў медальным заліку, Беларусь пакуль без узнагарод

  • 15.02.2018, 19:00

Ужо больш за дваццаць краін здабылі хоць бы адзін медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

У медальным заліку першае месца займае нацыянальная каманда Нямеччыны. У актыве ў немцаў дзевяць залатых медалёў, два сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Другой ідзе каманда Нарвэгіі. У актыве ў нарвэжцаў шэсць залатых медалёў, сем сярэбраных і чатыры бронзы.

Замыкае тройку лідараў каманда Галандыі - пяць залатых узнагарод, пяць сярэбраных і дзве бронзы.

Беларуская каманда пакуль не мае ўзнагарод.

Зімовая Алімпіяда-2018 у Пхенчхане (Паўднёвая Карэя) праходзіць з 9 да 25 лютага.

ТАБЛІЦА: BY.TRIBUNA.COM

Апошнія навіны