BE RU EN

Работнікі пінскай фабрыкі «Палессе» атрымліваюць частку заробку прадуктамі

  • 15.02.2018, 17:59

Многія прадпрыемствы маюць запазычанасці нават у выплатах падаткаў.

Заробкі прадукцыяй атрымліваюць супрацоўнікі пінскай фабрыкі «Палессе». Замест налічаных грошай ім выдаюць прадукты не менш чым на сорак рублёў. Кіраўніцтва прадпрыемства спасылаецца на эканамічныя праблемы і просіць пачакаць рабочых, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Многія прадпрыемствы маюць запазычанасці нават у выплатах падаткаў, - распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафзвязаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

- Пераходзім на натуральны абмен: баран, сякера і гэтак далей, ну хоць гарошкам, курамі, адзеннем - былі б такія прадпрыемствы, у якіх у людзей ёсць патрэбы. А куды потым гэты гарошак падзець, як яго прадаць?

Сярэдні заробак на пінскай фабрыцы «Палессе» складае крыху больш за 300 рублёў - 150 даляраў. Гэта амаль рыса беднасці.

Апошнія навіны