BE RU EN

Кіроўцаў будуць «лавіць» інспектары ў грамадзянскіх аўто

  • 15.02.2018, 17:15

На дарогі вернуць змешаны кантроль.

На дарогі вобласці вернуць змешаны кантроль хуткасці, калі апрануты па форме інспектар фіксуе парушальнікаў з грамадзянскага аўтамабіля, а затым перадае інфармацыю працуючаму далей патрулю ДАІ, піша «Вячэрні Гродна».

- Грамадзянскі аўтамабіль знаходзіцца на дарозе ў межах бачнасці, але ў ім сядзіць супрацоўнік ДАІ і вымярае хуткасць. Папярэджваць пра гэта кіроўцаў не будуць. Інфармацыйныя дарожныя знакі ўсталююць толькі ў тых месцах, дзе працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, - паведаміў начальнік УДАІ УУС аблвыканкама Уладзімір Назарка.

Кантраляваць хуткасны рэжым і далей будуць з дапамогай камер. Для выяўлення іншых парушэнняў таксама плануюць выкарыстоўваць квадракоптэры. Пакуль у ДАІ іх няма. Цяпер вывучаюць іх эфектыўнасць.

Дарэчы, з нядаўняга часу кіроўцы могуць ведаць, дзе ўсталяваныя мабільныя датчыкі кантролю хуткасці.

Апошнія навіны