BE RU EN

Brexit можа ўдарыць па багацці збеглых расейскіх мільярдэраў

  • 14.02.2018, 20:16

Алігархі з РФ - самыя актыўныя пакупнікі на рынку элітнай брытанскай нерухомасці.

Будучы выхад Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага звязу сур'ёзна ўдарыць па магчымасцях брытанскай эканомікі. У гэтай сітуацыі ўрад краіны проста абавязаны будзе адшукваць рэзервы для папаўнення бюджэту, і тут вельмі дарэчы будуць расейскія мільярдэры, паведамляе theuk.one.

Пачнём з таго, што летась у Вялікабрытаніі быў прыняты Закон аб крымінальных фінансах. Ён патрабуе ад багатых замежнікаў падаваць уладам поўную інфармацыю пра крыніцы сваіх даходаў. Калі ж у іх не атрымаецца даць пераканаўчыя довады легальнага паходжання грошай, яны будуць канфіскаваныя фіскальнымі органамі. Такі заканадаўчы падыход моцна ўдарыць па расейскіх магнатах, якія аддаюць перавагу бавіць час у Лондане.

Адзначым, што алігархі з РФ - самыя актыўныя пакупнікі на рынку элітнай брытанскай нерухомасці, кошт якой стартуе ад £10 млн.

На думку экспэртаў, ніякіх гучных спраў, звязаных са спагнаннем паводле Закона аб крымінальных фінансах, у Вялікабрытаніі пакуль яшчэ не было. Але вядома, што ўжо некаторыя бізнэсоўцы з РФ павінны будуць даць тлумачэнні пра паходжанне сваіх даходаў.

Апошнія навіны