BE RU EN

Каталікі святкуюць Папялец

  • 14.02.2018, 19:10

Каталікі сёння святкуюць Папялец, які азначае пачатак Вялікага посту.

Назва «Папялец» звязана з асаблівым рытуалам: падчас імшы святар наносіць попелам крыж на лоб кожнага верніка. Гэтая традыцыя сімвалізуе хрысціянскую пакору і пакаянне, якія патрабуюцца ад хрысціянаў падчас паста. Перад пачаткам службы спальваюцца вербныя і пальмавыя галінкі, якія захаваліся з мінулай Вербнай нядзелі, а пакінуты попел асвячаецца згодна з абрадам.

Вялікі пост у католікаў доўжыцца 40 дзён. Падчас яго вернікаў заклікаюць больш часу надаваць малітве, чытанню Святога Пісання, справам міласэрнасці, часцей наведваць набажэнствы і прыступаць да сакрамэнтаў. Пажада ўстрымлівацца ад забаўляльных мерапрыемстваў, шкодных звычак і іншых свецкіх задавальненняў.

Падчас посту католікі з 14 гадоў абавязаныя ўстрымлівацца ад мясных страў у пятніцы, а з моманту дасягнення паўналецця і да 60 гадоў павінны выконваць строгі пост у Папялец і Страсную пятніцу. Кожную нядзелю вернікі павінны ўдзельнічаць у імшы. Усё гэта неабходна для падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня - Уваскрэсення Хрыстова.

Апошнія навіны