BE RU EN

Раўкоў: Пасля гібелі Коржыча заведзеныя 48 спраў у 16 частках

  • 14.02.2018, 17:52

Акрамя Печаў праверкі праводзіліся ў іншых гарнізонах.

Пасля смерці жаўнера Коржыча ў Печах былі распачатыя 5 крымінальных спраў, у іншых частках - 48, заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў, паведамляе tut.by.

- Пасля смерці Коржыча былі распачатыя 5 крымінальных спраў. Цягам 4 месяцаў праводзіцца расследаванне, правяраліся іншыя часткі. Пасля праверкі былі распачатыя 48 крымінальных спраў у 16 вайсковых частках, - расказаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. - 42 справы былі распачатыя ў 72-м навучальным цэнтры (у Печах - Заўвага. TUT.BY).

Нагадаем, 3 кастрычніка ў Печах знайшлі цела 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча. Першапачаткова праваахоўныя органы паведамлялі, што за асноўную версію трагедыі яны ўважаюць суіцыд. Але праз некалькі дзён пасля гэтай заявы Следчы камітэт затрымаў 10 вайскоўцаў, яшчэ 5 чалавек праходзілі паводле справы ў статусе падазраваных. Фігурантаў гучнай справы абвінавачваюць у не статутных дачыненнях, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і махлярстве. Следчыя больш за чатыры месяцы прадаўжаюць адпрацоўваць тры версіі гібелі жаўнера: суіцыд, давядзенне да суіцыду і забойства.

Нядаўна старшыня СК Іван Наскевіч паведаміў, што тэрміны расследавання падоўжаныя, гэта звязана з тым, што «быў выяўлены шэраг іншых фактаў не статутных узаемастасункаў: не толькі ў гэтым вайсковым падраздзяленні, але і ў іншых частках».

Пасля трагедыі ў Печах загадам міністра абароны былі звольненыя 4 чалавекі, яшчэ 5 адхіленыя ад пасадаў. 20 лістапада 2017 года прэзідэнт прызначыў Вячаслава Будзіка на пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра.

Апошнія навіны