BE RU EN

Міністр абароны: Цела Коржыча правісела ў пятлі сем дзён

  • 14.02.2018, 16:24

Па факце гібелі жаўнера былі распачатыя 5 крымінальных спраў.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў сёння на прэс-канферэнцыі распавёў аб ходзе расследавання смерці жаўнера Аляксандра Коржыча, піша nn.by.

Па факце гібелі Коржыча былі распачатыя 5 крымінальных спраў. Усяго ж у выніку праверкі 72-га вучэбнага цэнтра ў Печах былі распачатыя 42 крымінальныя справы.

«Для мяне як міністра самым непрыемным стала тое, што Коржыч выпаў з поля зроку камандавання на 7 дзён. Ён 7 дзён правісеў у пятлі...Я разумею, што жаўнер можа знікнуць на ноч, на некалькі гадзін, але не на 7 дзён! Таму без шкадаванняў мы адхілілі ад пасады тых, хто павінен быў весці ўлік, давялося разглядаць кадравыя пытанні».

Апошнія навіны