Беларусам пачалі прыходзіць рахункі з новымі тарыфамі
- 14.02.2018, 15:22
Амаль усе паслугі падаражэлі.
Ранейшыя субсідаваныя тарыфы: за кубічны метр вады - 57 капеек, водаадвядзенне - 38 капеек, тэхнічнае абслугоўванне - 10 капеек, ліфт - 1 рубель 28 капеек, паведамляе «Еўрарадыё».
Новыя субсідаваныя тарыфы: за кубічны метр вады - 80 капеек, за водаадвядзенне - 53 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне - 11 капеек, ліфт цяпер каштуе 1 рубель 40 капеек.
Кубічны метр вады падаражэў на 23 капейкі, водаадвядзенне - на 15 капеек, тэхнічнае абслугоўванне - на 1 капейку, а ліфт - на 12 капеек.
Змены закранулі не толькі субсідаваныя тарыфы, аднак і тарыфы поўнай кампенсацыі эканамічна абгрунтаваных выдаткаў:
Ранейшыя тарыфы поўнай кампенсацыі выдаткаў: кубічны метр вады - 76 капеек, водаадвядзенне - 51 капейка, тэхнічнае абслугоўванне - 11 капеек.
Новыя тарыфы поўнай кампенсацыі выдаткаў: кубічны метр вады - 81 капейка, водаадвядзенне - 53 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне- 12 капеек.
Кубічны метр вады падаражэў на 5 капеек, водаадвядзенне - на 2 капейкі, тэхнічнае абслугоўванне - на 1 капейку.
Паколькі новыя тарыфы пачалі дзейнічаць толькі з 19 студзеня, то выніковая сума ў рахунках атрымалася меншай, чым павінна быць паводле ўказаных тарыфаў. Можна самастойна праверыць, ці правільна вам палічылі рахунак.
Напрыклад: У вас 4:34 кубічнага метра вады субсідаванымі тарыфамі. Вам трэба падзяліць гэтую колькасць на 31 дзень. Атрымаецца 0,14 кубічнага метра за дзень. Гэтая сутачная норма перамнажаюцца на колькасць дзён паводле ранейшага тарыфу і паводле новага тарыфу: 0,14*18 = 2,52 кубічнага метра паводле ранейшага тарыфу. 0,14*13 = 1,82 кубічнага метра паводле новага тарыфу. Каб даведацца, колькі вам палічылі паводле ранейшага тарыфу, трэба памножыць колькасць кубаметраў на ранейшы лік: 2,52*0,5748 = 1 рубель 44 капейкі, каб даведацца, колькі паводле новага, трэба зрабіць тое ж самае, толькі з новым коштам: 1,82*0,8053 = 1 рубель 46 капеек. А цяпер параўнайце з выніковай сумай у сябе ў рахунку. Павінна супадаць.