BE RU EN

У шафе аўстрыйскай пенсіянеркі знайшлі сусветны шэдэўр

  • 14.02.2018, 14:51

Карціна была знойдзеная толькі ў студзені 2018 года, а вядома аб знаходцы стала ў лютым.

Жанчына шмат гадоў таемна захоўвала карціну Густава Клімта пад назвай Zwei Liegende («Двое ляжаць»), якая ўважалася за згубленую, піша segodnya.ua.

У 1951 году ўладальніца карціны «Двое ляжаць» Вольга Егер аддала яе і яшчэ тры творы мастацтва мастака Эгана Шыле ў часовае карыстанне Музею сучаснага мастацтва ў Лінцы. У 2006 годзе яе нашчадкі захацелі вярнуць карціну, аднак высветлілася, што яна знікла. Пошукі ні да чаго не прывялі, і новыя ўладальнікі палатна падалі ў суд на горад з патрабаваннем кампенсацыі шкоды. Пасля доўгага юрыдычнага супрацьстаяння яна была выплачаная пацярпеламу боку.

Карціна была знойдзеная толькі ў студзені 2018 года, а вядома аб знаходцы стала ў лютым. Як выявілася, ёю валодала былая сакратарка дырэктара музея ў Лінцы. Пасля таго, як Вольга Егер перадала карціны галерэі, жанчына высветліла, што акт перадачы не аформлены належным чынам. Дырэктар музея, які памёр яшчэ ў 1984 годзе, запатрабаваў, каб яна маўчала пра сваё адкрыццё. У абмен на маўчанне яна атрымала карціну «Двое ляжаць».

У 1977 годзе сакратарка выйшла на пенсію і шмат гадоў незаконна захоўвала карціну ў скрыні шафы. У завяшчанні яна прасіла перадаць карціну ва ўласнасць гарадскіх уладаў.

Апошнія навіны