BE RU EN

Еўра зноў падаражэў

  • 14.02.2018, 14:40

На валютных таргах 14 лютага беларускі рубель знізіўся да еўра і расейскага рубля.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Падчас таргоў курс еўра вырас на 0,0088 рубля (0,36%) і склаў 2,4618 рубля.

Курс даляра ЗША знізіўся на 0,0017 рубля (0,09%) да 1,9901 рубля.

Курс расейскага рубля вырас на 0,0105 рубля (0,3%) і склаў 3,4560 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны