BE RU EN

МАРГ: Канкурэнтам з’яўляецца не кітайскі тавар, а партнёры па ЕАЭС

Беларускія ўлады самі стварылі сабе канкурэнтаў.

На пасяджэнні выніковай калегіі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч адзначыў, што тавараабарачэнне ў 2018 годзе - гэта не тавараабарачэнне ў 1977 годзе, калі былі рэсурсы, фонды, квоты.

- Сёння ў тавараабарачэння два складнікі - грашовыя даходы насельніцтва і аб'ём вырабленых i імпартаваных тавараў. Менавіта на гэтыя пункты ўладзе трэба накіроўваць свае намаганні, - аргументаваў кіраўнік МАРГ, паведамляе tut.by.

Летась рэальныя даходы выраслі на 1,5%, быў рост спажывецкага крэдытавання, вытворчасць вырасла на 7%, імпарт - на 17,2%, прадоўжыў міністр.

Тавары айчыннай вытворчасці складалі аснову спажывецкага рынку. Напрыклад, удзельная вага імпарту ў структуры абарачэння харчовых тавараў не перавышала бяспечнага ўзроўню 25% (факт - 19,2%):

- Але трэба адзначыць адмоўную тэндэнцыю: з 2010 года мы губляем долю ўнутранага рынку. У 2010 годзе ўдзельная вага айчынных тавараў складаў 74%, цяпер - 64%, у харчаванні - 83% супраць 80,8% у 2017-м.

Прычым канкурэнтам з’яўляецца не кітайскі тавар, а нашы партнёры па ЕўрАзЭС, напрыклад, прадпрыемствы і пастаўшчыкі з Расеі. Доля імпарту Расеі ў агульным аб'ёме імпарту ў 2010 годзе складала 22,7%, у 2017-м - 25%. Прычыны росту простыя - у шэрагу таварных груп кошты ў замежных пастаўшчыкоў ніжэйшыя, якасць - не горшая, а то і лепшая, умовы пастаўкі больш прымальныя.

Апошнія навіны