BE RU EN

Публічны Wi-Fi з'явіцца ў менскім метро ўжо у 2018 годзе

Такая практыка выкарыстоўваецца ў многіх падземках свету.

Публічная Wi-Fi-прастора з'явіцца на перасадачных станцыях Менскага метрапалітэна ўжо ў 2018 годзе. Супольны з Менскім метрапалітэнам пілотны праект рыхтуе ТАА «Дзелавая сетка». Ужо праведзены ацэначныя работы і тэхнічныя замеры, паведамілі ў кампаніі.

«На сёння гаворка ідзе аб з'яўленні публічнага Wi-Fi на станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», уключаючы тунэль-пераход паміж гэтымі станцыямі. Рэалізацыя пілотнага праекта ўжо ўзгодненая з Менскім метрапалітэнам і Менгарвыканкамам», - паведаміў Charter97.org генеральны дырэктар ТАА «Дзелавая сетка» Павел Аляксеенка.

Паводле ягоных слоў, сёння публічны Wi-Fi - гэта must have для метрапалітэна. «Гэта рэалізавана ўжо ў многіх падземках свету, бо зручна для пасажыраў. Хутка з'явіцца і ў Менску», дадаў Павел Аляксеенка.

Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта, плануецца забяспечыць публічным Wi-Fi ўсе станцыі менскага метро.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзелавая сетка» заснаванае ў снежні 1998 года. Кампанія спецыялізуецца на выкананні паслуг у сегменце B2B для высакахуткаснай перадачы звестак і прадастаўленні сваёй інфраструктуры, як падмурку для запуску інавацыйных сэрвісаў. «Дзелавая сетка» інтэграваная ў шэраг стратэгічна важных праектаў у галіне медыцыны, адукацыі, транспарту, якія маюць важкае інфраструктурнае значэнне.

Апошнія навіны