BE RU EN

Bloomberg: У выніку ўдару ЗША ў Сірыі загінулі больш за 200 наймітаў РФ

  • 13.02.2018, 19:13

Многія з іх ваявалі супраць Украіны на Данбасе.

7 лютага ў багатай нафтай сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор у выніку няўдалай атакі на базу, што ўтрымліваецца курдамі пры падтрымцы ЗША, загінулі больш за 200 салдат-кантрактнікаў, большасць з якіх расейцы.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на двух расейцаў, знаёмых з сітуацыяй.

Паводле звестак амерыканскага чыноўніка, падчас нападу загінулі блізу 100 чалавек і блізу 200-300 атрымалі раненні. Выданне ўдакладняе, што салдаты-кантрактнікі ваявалі на баку сірыйскага лідара Башара Асада. Няясна, хто плаціў наймітам, - наўпрост Расея, Сірыя, Іран ці трэція асобы.

Са слоў аднаго з камандзіраў наймітаў, колькасць загінулых у выніку перастрэлкі, ужо ў пяць разоў перавышае афіцыйныя страты Расеі ў Сірыі і працягвае расці. У вайсковы шпіталі Санкт-Пецярбурга і Масквы паступаюць дзясяткі параненых.

Большасць з забітых і параненых наймітаў, - расейцы і ўкраінцы, многія з якіх ваявалі супраць Украіны на Данбасе.

Апошнія навіны