BE RU EN

Журналісты распавялі, у колькі гадоў фармуюцца музычныя густы

  • 13.02.2018, 15:49

Пры гэтым на дзяўчат падлеткавыя захапленні ўплываюць больш, чым на хлопцаў.

Улюбёныя песні ў большасці з'яўляюцца ў падлеткавым узросце. З часам іх не толькі не забываюць, але і часта праслухоўваюць. Да такой высновы прыйшоў аглядальнік The New York Times Сэт Стывенс-Давідавіц, піша «Нож».

Журналіст прааналізаваў статыстыку Spotify і назваў узрост, калі ў слухачоў фармуюцца музычныя густы. Для хлопчыкаў гэта перыяд з 13 да 16 гадоў, асабліва - 14 гадоў, для дзяўчынак - этап з 11 да 14, у сярэднім - 13 гадоў. Пры гэтым на дзяўчат падлеткавыя захапленні ўплываюць больш, чым на хлопцаў.

Песня Radiohead «Creep» папулярная сярод 38-гадовых мужчын - калі яна выйшла, ім было па 14 гадоў. А «Just Like Heaven» The Cure слухаюць 41-гадовыя жанчыны - на момант рэлізу песні ім было 11.

Апошнія навіны