BE RU EN

Кубак федэрацыі: Беларускія тэнісісткі прымуць нацыянальную каманду Славаччыны

  • 13.02.2018, 14:13

Пераможца пары зноў паспрабуе свае сілы ў мацнейшым дывізіёне сусветнага тэніса.

У аўторак, 13 лютага, адбылося лёсаванне пар плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Нацыянальная каманда Беларусі ў родных сценах 21-22 красавіка пазмагаецца з камандай Славаччыны, якая ў лютым у Сусветнай групе II нанесла паразу нацыянальнай каманды Расеі (4-1), піша «Прессбол».

Беларусь - Славаччына

Румынія - Швэйцарыя

Аўстралія - Галандыя

Італія - Бельгія

Сустрэча са славачкамі ў рамках Кубка федэрацыі стане для нашай каманды пятай хатняй запар. Яе пераможца на будучы год зноў паспрабуе свае сілы ў наймацнейшым дывізіёне сусветнага тэніса. Той, хто саступіць, апусціцца ў Сусветную групу II.

Апошнія навіны