BE RU EN

У рэйтынгу еўрапейскіх пашпартоў Беларусь паміж Косава і Азербайджанам

  • 13.02.2018, 11:32

Беларусы са сваім пашпартам могуць паехаць у 71 краіну без візы.

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Henley & Partners, якая спецыялізуецца на пытаннях грамадзянства і дазволаў на жыхарства, кожны год у сваім індэксе фіксуе найлепшыя пашпарты паводле колькасці краін, куды з імі можна ездзіць без візаў, піша nn.by.

У Індэксе пашпартоў за 2018 год адзначана, што грамадзяне Беларусі са сваім пашпартам могуць паехаць у 71 краіну без візы. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў у Еўропе. Толькі грамадзяне не ўсімі прызнанага Косава, Арменіі і Азербайджана могуць ехаць без візы ў меншая колькасць краін - 38, 59 і 63 краіны адпаведна.

Украінцы маюць доступ да 114-ці бязвізавых краін, расейцы - 113-ці, палякі - 163-х, латышы і літоўцы - 166-ці.

Самы «прэстыжны» пашпарт у немцаў - яны могуць ехаць без візы ў 177 краін свету.

Апошнія навіны