BE RU EN

Праз Лукашэнку жыхарам Слуцка давялося працаваць бясплатна

  • 13.02.2018, 9:59

Да прыезду правадыра гарадскія ўлады зладзілі «суботнік».

Слуцкіх рабочых прымусілі ў выходны дзень правесці «суботнік». Прычына - у горадзе чакаецца прыезд Лукашэнкі.

Як паведаміў «Інфа-кур'ер», работнікаў слуцкага мясакамбіната ў мінулую суботу абавязалі выйсці на працу. Рабочыя вымушаныя былі ў свой законны выходны мыць лесвіцы, прыбіраць тэрыторыю, чысціць дарожкі ад снегу...

Прыезд Лукашэнкі ў Слуцк запланаваны на 16 лютага. Чакаецца, што падчас візіту будзе разглядацца пытанне, як мясцоваму цукроваму заводу выбрацца з крызісу.

У 2016 годзе самы прыбытковы цукровы завод Беларусі перайшоў пад кантроль дзяржавы, якая павялічыла сваю дзель у прадпрыемстве з 25,4 адсотка да кантрольнага - 51.

Шмат гадоў дзяржава спрабавала павялічыць свой пакет з блакавальнага да кантрольнага ў статутным фондзе, але сход акцыянераў галасаваў супраць гэтага.

Эканамісты яшчэ так не сказалі, але мы скажам: гэта падобна да «паўзучай нацыяналізацыі». І гаворка, зразумела, не толькі пра Слуцк.

Апошнія навіны