BE RU EN

Сярэдняя пенсія ў Польшчы - 502 еўры

  • 12.02.2018, 22:57

Самая вялікая пенсія ў Польшчы складае больш за 5 тысяч еўраў.

Сярэдняя пенсія ў Польшчы складае 2 100 злотых (1 еўра = 4,18 злотага - курс НБП на 12 лютага - Заўвага). Гэта вынікае са звестак Галоўнай статыстычнай управы Польшчы. Пры гэтым 50% пенсіянераў атрымліваюць штомесячную пенсію, якая не перасягае 1800 злотых, паведамляе «Польскае радыё».

У сваю чаргу найбольшая пенсія ў аднаго з жыхароў Любліна - штомесяц ён атрымлівае 21 тысячу злотых. Сакрэт такой высокай пенсіі ў тым, што працоўны стаж мужчыны складае 60 гадоў.

Найбольшая ж пенсія, якая выплачваецца ў Варшаве, складае 15 тысяч злотых.

Сярэдняя працягласць жыцця ў Польшчы для мужчын складае 73 гады, для жанчын - 81.

Апошнія навіны