BE RU EN

Гарвардскі ўніверсітэт узначаліў сын ураджэнца Менска

  • 12.02.2018, 20:13

Лоўрэнс Селдан Бэкаў абраны новым прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта.

Амерыканскі юрыст і эканаміст Лоўрэнс Селдан Бэкаў абраны новым прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта, паведамляецца на сайце гэтай навучальнай установы.

Лоўрэнс Сэлдан Бэкаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Дэтройце. Яго бацькі эмігравалі ў ЗША з Еўропы. Усе сябры сям'і яго маці загінулі ў Асвенцыме, інфармуе tut.by.

Як адзначаецца на сайце, бацька Бэкава прыехаў у ЗША з Менска.

Бэкаў атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, ступень Ph.D. (Аналаг звання кандыдата навук на постсавецкай прасторы) - у Гарвардзе.

Бэкаў 24 гады працаваў прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, з 2001 да 2011 года з'яўляўся прэзідэнтам прыватнага даследчага ўніверсітэта Тафтса, пасля чаго перайшоў у Гарвард. Афіцыйнае ўступленне Бэкава на пасаду адбудзецца 1 ліпеня 2018 года.

Апошнія навіны