BE RU EN

З вакна інтэрната БДУ выпаў хлопец

  • 12.02.2018, 18:48

Загінуламу было 22 гады.

Сёння з вакна інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай выпаў хлопец і разбіўся да смерці, паведамілі tut.by чытачы. Факт таго, што адбылося пацвердзілі ў Следчым камітэце.

Паводле інфармацыі чытачоў, цела знайшлі каля ўваходу ў будынак.

Як распавяла афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта Менску Марына Дранькова, загінуламу 22 гады. Ці з'яўляецца ён студэнтам, не ўдакладняецца.

- Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, працу якой каардынуе намеснік начальніка УСК горада Менска. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны