BE RU EN

Расея ўзмацніла кантроль за прадукцыяй шасці беларускіх прадпрыемстваў

  • 12.02.2018, 15:33

У прадуктах знайшлі антыбіётыкі.

Рассельгаснагляд узмацніў кантроль прадукцыі шасці малочны і мясных прадпрыемстваў Беларусі праз выяўленне ў ёй антыбіётыкаў.

Як паведамляе interfax.by, рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ўведзены ў дачыненні да Барысаўскага мясакамбіната N1, Калінкавіцкага мясакамбіната, кампаній "Малако", "Партнёр і К" і "Старфуд". У вырабленай імі прадукцыі - каўбасных вырабах, ялавічыне і малочнай сыроватцы - выяўленыя рэшткі тэтрацыкліну.

Акрамя таго, пад гэтую меру падпала прадукцыя кампаніі "Мілкавіта", у пітных сліўках якой выяўленае сухое малако.

Апошнія навіны