BE RU EN

NASA паказала «малочныя віхуры» ў Каспійскім моры

  • 12.02.2018, 10:06

Навукоўцы маюць намер даследаваць прыроду анамальнай з'явы.

Амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA апублікавала фатаграфію анамальнага працэсу ў Каспійскім моры, названага «малочнай віхурай», паведамляе ria.ru.

Здымак быў зроблены дзявятага студзеня спектрарадыяметрам MODIS з касмічнага апарата «Тэра». Як гаворыцца ў паведамленні агенцтва, вецер на паверхні змешвае ваду і падымае з дна адклады, што надае прыбярэжнай частцы мора малочнае адценне.

Навукоўцы маюць намер даследаваць прыроду гэтай з'явы, каб выключыць яе негатыўны ўплыў на рыбалоўства.

У NASA адзначаюць, што аналіз спадарожнікавых выяў - ключавы метад маніторынгу Каспійскага мора.

Апошнія навіны