BE RU EN

Названы самы карысны для здароўя рэжым харчавання

  • 11.02.2018, 21:55

Навукоўцы парэкамендавалі прымаць ежу пяць разоў на дзень.

Спецыялісты ў галіне здаровага харчавання з Вялікабрытаніі выступілі на старонках прэсы з заклікам прывучаць сябе ўжываць ежу ў адзін і той жа час.

Гастраэнтэралогіі сцвярджаюць: для сучасных людзей з іхняй змардаванай нэрвовай сістэмай і заўсёдным недасыпаннем гэта найлепшы фармат харчавання, паведамляе healthystyle.info.

Навукоўцы парэкамендавалі прымаць ежу 5 раз на дзень: 3 разы есці грунтоўна і 2 разы злёгку перакусваць. З іхных слоў, гэткі графік дзённага харчавання найбольш спрыяльны для падтрымання здароўя нэрвовай сістэмы і псіхікі чалавека.

«Сняданак лепш пачаць а 7.00 раніцы з аўсянкі або амлету, але можна дазволіць сабе і блінцы. Аб 11.00 пачастуйцеся ёгуртам або садавіной. Полудзень - а 13.00, а наступнае ядзенне ў выглядзе невялікага перакусу - а 16.00. Вячэраць варта не пазней за 19.00», - падзяліліся экспэрты аптымальнай схемай харчавання.

Папярэдне даследчыкамі быў праведзены эксперымент з удзелам 150 ахвотнікаў. Іх падзялілі на групы: у адной ўдзельнікі сілкаваліся строга паводле гадзінніка, у другой - адвольна, у адпаведнасці са сваімі жаданнямі.

Доследы паказалі: у людзей, якія выконвалі прапанаваны навукоўцамі гадзінны рэжым харчавання, узровень стрэсавых гармонаў у крыві быў на 70% ніжэйшы, чым у тых, хто еў нерэгулярна. Навукоўцы падкрэсліваюць, што адсутнасць сталага парадку ў ядзенні толькі ўзмацняе ціск псіхалагічнага цяжару, якія зазнаюць людзі, бо пазбаўляе адчування стабільнасці.

З іхніх слоў, чым больш у жыцці чалавека чыннікаў, звязаных з упарадкаванымі сістэматызаванымі дзеяннямі, тым больш абароненым ён пачуваецца ў эмацыйным плане.

Апошнія навіны