BE RU EN

З Расеі за месяц вывелі больш за $7 мільярдаў

  • 11.02.2018, 18:40

Гэтая лічба ў 2,3 разы перавышае аналагічны паказчык студзеня 2017 года.

За студзень адток капіталу з РФ больш чым удвая перавышае аналагічны паказчык 2017 года - 3,1 млрд даляраў.

Чысты вываз капіталу прыватным сектарам з Расеі ў студзені 2018 года, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў 7,1 млрд даляраў. Пра гэта ў пятніцу, 9 лютага, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на аператыўныя звесткі Цэнтрбанка РФ.

Адзначаецца, што гэтая лічба ў 2,3 разы перавышае аналагічны паказчык студзеня 2017 года - 3,1 млрд даляраў.

ЦБ тлумачыць дынаміку адтоку капітал у студзені гэтага года пераважна ростам замежных актываў банкаў і іншых сектараў, - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, за 2017 год чысты адток капіталу з Расеі вырас у паўтара раза і дасягнуў $31,3 млрд. У ЦБ РФ разлічвалі, што за ўвесь 2018 год адток капіталу з краіны складзе не больш за $16 млрд.

Апошнія навіны