BE RU EN

У панядзелак у Беларусі чакаецца да -9 градусаў

  • 11.02.2018, 16:32

У асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег.

У найбліжэйшыя дні, 12 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаецца туман, на асобных адрэзках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да сярэдняга.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 3-9 градусаў марозу, у другой палове дня чакаецца ад плюс 2 да мінус 3 градусаў.

Апошнія навіны