BE RU EN

Індэкс Dow Jones пачаў расці

  • 11.02.2018, 11:11

Амерыканскія біржы скончылі працу на станоўчай дынаміцы.

Да закрыцця таргоў у пятніцу амерыканскі індэкс дзелавой актыўнасці Dow Jones вырас на 320 пунктаў (1,34%). Да канца сесіі ён дасягнуў адзнакі 24180, хоць у плыні дня дэманстраваў узлёты і падзенні, паведамляе euronews.com.

Фондавы рынак ЗША пачаў пятніцкія таргі станоўчай дынамікай на фоне росту акцый тэхналагічнага і фінансавага сектараў, аднак затым шэраг індэксаў паказалі рэкорднае тыднёвае зніжэнне. Упаў на 311 пунктаў і Dow Jones.

На думку аналітыкаў, перыяд валацільнасці на амерыканскім фондавым рынку працягнецца яшчэ некалькі дзён ці нават тыдняў. У панядзелак Dow Jones абрынуўся на рэкордныя 1175 пунктаў (4,6%) але ўжо на наступны дзень пачаў адваёўваць пазіцыі.

Інвестары асцерагаюцца далейшага зніжэння, але экспэрты кажуць аб рынкавай карэкцыі. Яны паказваюць, што нягледзячы на абвал, які адбыўся, агульны эканамічны фон у ЗША выглядае ўпэўнена.

Апошнія навіны