BE RU EN

Сярэдні заробак у Польшчы вырас да $1250

  • 10.02.2018, 20:59

Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Сярэдні заробак у Польшчы ў 2017 годзе склаў 4271 злоты (крыху больш за 1 тысячу еўраў). Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Рэальны рост сярэдняга заробку ў папярэднім годзе ў параўнанні з 2016 годам склаў 3,4%.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла звесткі пра сярэдні заробак у чацвёртым квартале мінулага года, які склаў 4516 злотых (1075 еўраў).

Апошнія навіны