BE RU EN

Tesla Ілона Маска стала касмічным караблём

  • 10.02.2018, 16:27

Аўтамабіль, запушчаны ў космас, унеслі ў базу касмічных караблёў NASA.

Аўтамабіль Tesla, запушчаны ў космас кампаніяй SpaceX Ілона Маска, унеслі ў базу касмічных караблёў NASA HОRIZONS пад назвай Tesla Roadster/Starman. Базу вядзе група Дынамікі Сонечнай сістэмы NASA, паведамляе «Радыё Свабода».

У апісанні NASA HОRIZONS згадваецца ўсё, што ёсць на борце Tesla Roadster: манекен у скафандры, электронная копія кнігі Айзека Азімава «Падстава» і таблічка з імёнамі шасці тысяч супрацоўнікаў SpaceX. Маса карабля складае прыкладна 1250 кілаграмаў.

Запуск Falcon Heavy - першай цяжкай ракеты-носьбіта SpaceX - адбыўся 6 лютага з мыса Канаверал. Машына павінна была выйсці на арбіту Марса, але праз памылкі ў падліках адправілася да пояса астэроідаў. Палёт Falcon Heavy быў дэманстрацыйным. Галоўная мэта касмічнай праграмы Маска - пілатаваныя палёты на Марс. Паводле задумы Ілона Маска, аўтамабіль будзе лётаць у космасе мільёны гадоў. У базе звестак NASA траекторыя Tesla разлічаная да 2030 года.

Апошнія навіны