BE RU EN

А, ведаеце, прарвёмся!

Мы на волі і можам змагацца.

Я вось успамінаю адзін снежаньскі дзень 2010 года, халодную камеру следчага ізалятара КДБ, як балела галава ад страсення мозгу і дабівала поўная ізаляцыя і невядомасць. І тут Іра Халіп прыходзіць з допыту і паведамляе, што адвакат ёй сказала, што «Хартыя» не працуе, хто ў турме, хто збег з краіны. І вось тут мне стала зусім дрэнна: праз тое, што справа, якой ты аддаеш усе сілы, знішчаная.

Але нічога, прайшоў час, сайт аднавіў працу, мы выйшлі з турмаў.

Так што цяпер усё проста выдатна - мы на свабодзе і можам змагацца.

P.S. Усім, хто сёння спрабуе знішчыць «Хартыю», або пацірае ад радасці рукі, абяцаю - усё гэта да вас вернецца. Закон жыцця.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org, «Фэйсбук»

Апошнія навіны