BE RU EN

Арцём Чарняк: Дамагліся скасавання дэкрэта №3, даможамся і свабоды для «Хартыі»

Трэба падвоіць намаганні для барацьбы за свабоду слова ў Беларусі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Арцём Чарняк:

- «Хартыя-97» заўсёды пісала пра вулічныя акцыі, у тым ліку і пра дэманстрацыі і мітынгу, якія запланаваныя на 25 сакавіка.

Відавочна, што блакаванне сайта - спроба сарваць святкаванне стагоддзя БНР.

Таму цяпер усім, каму неабыякавая гэтая дата, варта падвоіць свае намаганні для распаўсюду інфармацыі пра акцыю і пра тое, як абысці блакаванне сайта.

Расказваем сябрам і знаёмым, пішам у сацсетках, раздрукоўваем і расклейваем ўлёткі, вучым родных і блізкіх карыстацца Операй і ананімайзерамі. Дамагліся скасавання дэкрэта №3, даможамся і скасавання пастановы аб блакаванні «Хартыі».

Свабоду #charter97!

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

Апошнія навіны