Калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карты
- 9.12.2018, 21:18
Пра гэта распавялі ў Мінсувязі.
Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко распавёў у эфіры тэлеканала СТВ, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, паведамляе БелТА.
"Мы разлічваем, што ўсе працы будуць зробленыя ў 2019 годзе, і мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карты. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека", - адзначыў Дзмітрый Шадко.
Атрымаць ID-карту можна, калі заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта, і трэба атрымаць новы. Іншы варыянт - калі чалавек хоча атрымаць больш зручны электронны пашпарт замест папяровага.
"Чыста тэхнічна выпусціць і выдаць кожнаму чалавеку гэтую карту - гэта досыць сур'ёзныя арганізацыйныя намаганні. І яны, зразумела, адбудуцца не за дзень і не за два", - растлумачыў першы намеснік міністра.
ID-карта будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу, са слоў Дзмітрыя Шадко, гэта дасць карыстальнікам ключ да вялікай колькасці розных лічбавых магчымасцяў.