BE RU EN

Экспэрт: «Саюзная дзяржава», пра якую так шмат казаў Лукашэнка, не адбылася

  • 9.12.2018, 20:33

Мытная прастора, адзіная эканамічная прастора трашчыць па швах.

Лукашэнка мяркуе, што Расея павінна плаціць больш за лаяльнасць Менска ва ўмовах працягу ізаляцыі Масквы ад цывілізаванага свету.

Пра гэта ў каментары obozrevatel.com заявіў дырэктар цэнтра «Новая Еўропа» Сяргей Салодкі, дадаўшы, што агулам у апошняй спрэчцы правадыроў няма нічога дзіўнага, Лукашэнка і раней дазваляў сабе крытычныя выказванні ў бок Расеі.

«Вядома, заўсёды трэба звяртаць увагу на кантэкст, відавочна, што пры цяперашніх абставінах Лукашэнка мяркуе, што Расея павінна плаціць больш за лаяльнасць Менска, бо цяпер Масква не ў тым становішчы, каб перабіраць сярод міжнародных партнёраў. Пуцін, нягледзячы на кантакты з сусветнымі лідарамі, апынуўся у адназначнай ізаляцыі, асабліва на фоне апошняй агрэсіі супраць Украіны ў Чорным моры», - кажа міжнароднік.

Паводле ягоных слоў, беларускі дыктатар адчуў той момант, калі ён можа дазволіць такія заявы да Пуціна.

"Гэта такі мяккі шантаж, падлабуньваючыся Лукашэнка сказаў пра свае прэтэнзіі, а потым адразу адступіў назад і папрасіў прабачэння за тое, што сказаў. У мінулым паміж Расеяй і Беларуссю былі значна больш вастрыя моманты, а цяпер я нічога такоўскага не бачу", - сказаў ён.

Салодкі тлумачыць, што сувязі паміж дзвюма дзяржавамі ніколі не былі прыязнымі, асабліва апошнім часам, калі ўвесь час ідуць чуткі пра жаданне Пуціна зняць Лукашэнку з ягонай пасады, але Беларусь будзе і далей маўчаць.

«Саюзная дзяржава», пра якую так шмат казаў Лукашэнка, якую дагэтуль спрабуе стварыць Пуцін, не адбылася. Мытная прастора, адзіная эканамічная прастора, у якую ўцягвалі Украіну, трашчыць па швах. Перавагі ад гэтага ўсяго атрымлівае толькі Расея, а іншыя партнёры у найлепшым выпадку могуць дазволіць сабе такое падлабуньванне, шантаж, лёгкую крытыку з наступным прабачэннем», - мяркуе міжнароднік.

«Што мы ўбачым далей? Расея будзе ціснуць ды ўзмацняць ціск на Беларусь, далей будзе спрабаваць звузіць поле манеўру Лукашэнкі і рабіць яго больш лаяльным. Лукашэнка і надалей будзе спрабаваць пашырыць манеўры, далей будзе спрабаваць вытаргаваць сабе нейкія дывідэнды за тое, што ён будзе ісці на кампраміс што да звужэння сваіх манеўраў, у тым ліку і ў палітыцы з Захадам», - дадаў ён.

Апошнія навіны