BE RU EN

У Японіі мільёны пакінутых дамоў аддадуць бясплатна

  • 9.12.2018, 18:46

Японскія ўлады запусцілі спецыяльную праграму, каб паменшыць колькасць закінутай нерухомасці ў краіне.

У Японіі запусцілі новую дзяржаўную праграму, паводле якой больш за 8 млн закінутых дамоў будуць раздавацца бясплатна, або прадавацца за бесцань, піша gordonua.com са спасылкай на Insider.

Павелічэнне колькасці кінутых дамоў выкліканае дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне. Нерухомасць многіх паджылых людзей нікому не перайшла ў спадчыну, таму дамы застаюцца пустымі. А моладзь не купляе большай жылой плошчы, бо не заводзіць дзяцей занадта рана.

Таксама жыхары Японіі з-за забабонаў адмаўляюцца купляць дамы, гаспадары якіх памерлі. Старыя дамы таксама не купляюць з-за адсутнасці рамонту.

Як адзначае Japan Times, у Токіё пустуе кожнае дзясятае жытло. Паводле прагнозаў даследчага інстытута Намура, калі не рабіць захады, колькасць закінутых дамоў да 2033 года вырасце да 21,7 млн. Гэта траціна ад усяго жылля ў краіне.

Каб вырашыць гэтую праблему, урад і муніцыпалітэты робяць розныя меры па барацьбе з кінутым жыллём, у тым ліку даючы субсідыі уладальнікам старых дамоў для іх дэмантажу.

Таксама запушчана дзяржаўная праграма, паводле якой жыллё выстаўляецца на платформе "akiya banks". Кошты дамоў у ёй даходзяць да $360 тысяч. Аднак часта можна сустрэць прапановы бязвыплатнай перадачы жылля. Дамы таксама прадаюць, калі пакупнік заплаціць падаткі і камісію. Дзяржава таксама прапануе субсідыі пакупнікам такога жылля.

Апошнія навіны