BE RU EN

СК Беларусі пачаў «барацьбу» з карупцыяй з дапамогай відэароліка

  • 9.12.2018, 18:40

Следчы камітэт зняў ролік пра чыноўніка-хабарніка.

Следчы камітэт Беларусі апублікаваў на Youtube ролік пра чыноўніка-хабарніка. У сваім кабінеце ён бярэ грошы ад бізнэсоўца. А пазней, адправіўшыся на адпачынак, замест нумара гатэля трапляе ў турэмную камеру.

"Мараль гісторыі простая: чалавек - творца свайго лёсу і сам вырашае, правесці яму адпачынак на курорце ці ў месцах не настолькі аддаленых, - тлумачаць аўтары роліка. - Толькі не заўсёды разуменне гэтага факту прыходзіць своечасова".

Апошнія навіны