BE RU EN

Беларуская фірма пацярпела ад махляроў, якія прадставіліся кітайскімі бізнэсоўцамі

  • 9.12.2018, 16:39

Беларусы вялі бізнэс з калегамі з Кітая выключна праз інтэрнэт.

Пра выпадкі махлярства ў інтэрнэце, ахвярамі якога станавіліся беларускія фізічныя асобы і кампаніі, распавёў начальнік аддзела арганізацыі раскрыцця разбояў, рабаванняў і іншых злачынстваў супраць уласнасці Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Васіль Шупляк, паведамляе officelife.media.

Са слоў Васіля Шупляка, нядаўна айчынная фірма панесла шкоду ад дзеянняў махляроў. Беларусы вялі бізнэс з калегамі з Кітая выключна праз інтэрнэт.

- Калі чарговым разам з-за мяжы прыйшлі ўзоры тавару і кантракт на подпіс, нашы суайчыннікі без долі сумневу ўнеслі перадаплату. Але замову не атрымалі, - словы прадстаўніка ведамства прыводзіць афіцыйны сайт МУС.

Разбор паказаў: электронная пошта кітайскай фірмы была ўзламаная.

Таксама, сцвярджае Васіль Шупляк, усё больш беларусаў адгукаюцца на фэйкавыя абвесткі аб продажы адзення, абутку, аксесуараў і т. д. Патэнцыйныя пакупнікі пералічваюць грошы на чужыя рахункі, як правіла, замежныя. Ашуканцы, атрымаўшы грошы, знікаюць.

Нарэшце, зламыснікі рэгулярна ўзломваюць старонкі ў сацыяльных сетках і ад імя ўладальнікаў рассылаюць іх віртуальным сябрам паведамленні з просьбай пазычыць грошай.

Апошнія навіны