BE RU EN

У Лукашэнкі палічылі страты ад падатковага манеўру

  • 9.12.2018, 11:25

Эйсмант заявіла аб «вельмі сур'ёзнай суме».

Беларусь у найбліжэйшыя чатыры гады можа страціць ад расейскага падатковага манеўру ў нафтавай галіне да $11 млрд, паведаміла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

«Пытанне, якое цяпер вельмі ўскладнілася для Беларусі, Кыргызстана, Арменіі - краін, якія нафту не здабываюць. Расея праводзіць падатковы манеўр. У нас ужо падлічана, што толькі за тры апошнія гады Беларусь недаатрымала $3 млрд 600 млн. Вельмі сур'ёзная сума», - словы прэс-сакратара прыводзіць БелТА.

Са слоў Наталлі Эйсмант, пры найгоршым развіцці падзей за наступныя чатыры гады Беларусь недаатрымае амаль $11 млрд.

Апошнія навіны