BE RU EN

У Белавежскай пушчы адкрылі помнік Новаму году

  • 8.12.2018, 21:11

Каваную кампазіцыю ўсталявалі ў суседстве з галоўнай елкай.

У маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы сёння адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака Новаму году, паведамляе БелТА.

Каваную кампазіцыю ўсталявалі ў суседстве з галоўнай елкай маёнтка. Памятны знак з’яўляецца цыферблатам гадзінніка, які паказвае час за дзве хвіліны да Новага года. Побач размяшчаюцца галоўныя атрыбуты Дзеда Мароза - валёнкі, посах, рукавіца і мех з падарункамі. Адкрыццё новага арт-аб'екта прымеркаванае да 15-годдзя сядзібы зімовага чараўніка.

Казачную рэзідэнцыю ў гэты дзень наведалі блізу 4,5 тысяч чалавек - турысты з Беларусі, Расеі, Літвы, Латвіі і Польшчы. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, госці з задавальненнем занураліся ў атмасферу казкі, прыдумлялі навагоднія жаданні.

Апошнія навіны