BE RU EN

Вось табе, НАСА, расейскі адказ на шум марсіянскага ветру!

  • 8.12.2018, 19:31

Гісторыя двух палётаў.

Новае шакавальнае дасягненне НАСА - зонд InSight, які здзейсніў пасадку на Марс 26 лістапада праз некалькі дзён запісаў шум марсіянскага ветру.

На расейскіх сайтах, дзе апублікаваны запіс, захопленыя водгукі расейцаў. І нават ужо і пытанняў няма да Пуціна і ягонага кіраўніцтва - калі ж Расея даб'ецца чаго-небудзь такоўскага? Таму што і так ужо, мабыць усім, зразумела - ніколі. Адставанне ў космасе навечна, піша Telegram-канал СерпомПО.

Няма грошай? Ды адзін крэдыт з нашых кішэняў верхаводу Венесуэлы Мадура на 6 млрд даляраў - гэта кошт больш чым 6 місій InSight!

Уся рэч у бязглуздай пуцінскай «вертыкалі», сэнс якой - асабістае ўзбагачэнне уладаў, іх сем'яў і сяброў. Гэтая сістэма паказала поўную непрыдатнасць у дасягненні краінай мэтаў сучаснага тэхналагічнага развіцця.

Але, усё ж, пуцінская дзяржава дала свой карыкатурны «адказ» тэхналагічна перадавым Злучаным Штатам. Гэтым разам не ад месяцовага блазна Рагозіна, а ва ўбогім "Сколкаве", на якое былі выкінутыя мільярды.

Толькі што запусцілі на выпрабаваннях прататып «аэратаксоўкі» (з выгляду звычайны робат, якія даўно прадаюцца ў крамах і нічога новага). Тое, што ў гэтым кірунку зроблена ў заходніх краінах - на дзесяць галоў вышэй. Тут жа ўсё падобна да ашуканства.

Нават і гэты робат, пагайдаўся крыху ў паветры і ткнуўся канічнай пысай у свежы маскоўскі снег.

Вось табе, НАСА, пуцінскі адказ на шум марсіянскага ветру!

Звярніце ўвагу, што на відэа людзі за кадрам смяюцца. Калі так - у краіны ёсць надзея.

Апошнія навіны