BE RU EN

Беларусы прадалі валюты на $ 1 мільярд больш, чым купілі

  • 8.12.2018, 19:25

Улічваюць як гатоўку, так і безгатоўкавыя валютна-абменныя аперацыі.

Згодна з размешчанай Нацыянальным банкам РБ інфармацыяй, за студзень-лістапад 2018 года жыхары краіны прадалі валюты на 8,382 млрд даляраў ЗША ў эквіваленце, піша spektr.by.

Тут ўлічваюць як гатоўку, так і безгатоўкавыя валютна-абменныя аперацыі. У той жа час куплена было на мільярд менш - 7,245 млрд даляраў. У выніку чысты продаж фізічнымі асобамі склаў 1,137 млрд даляраў.

Што да суб'ектаў гаспадарання, то тут набытай валюты больш - 18,731 млрд даляраў. Прададзена за 11 першых месяцаў 2018 года было 18,087 млрд даляраў.

Нерэзідэнты купілі за студзень-лістапад гэтага года 112,7 млн даляраў, а прадалі - 560,4 млн даляраў.

Апошнія навіны