BE RU EN

Улады Салсбэры выдаткуюць £500 тысяч на рэбрэндынг

  • 8.12.2018, 18:53

Улады горада разлічваюць, што кампанія для паляпшэння іміджу верне турыстаў.

Улады брытанскага Салсбэры выдаткуюць £500 тысяч на "рэбрэндынг" горада, чыя рэпутацыя пацярпела пасля атручвання былога расейскага выведвальніка Сяргея Скрыпаля нервова-паралітычным агентам "Навічок" у сакавіку гэтага года. Пра гэта паведамляе "Гордон" са спасылкай на Sky News.

Мясцовыя ўлады разлічваюць, што кампанія для паляпшэння іміджу верне ў горад турыстаў.

Са звестак муніцыпальнай рады графства Уілтшыр, колькасць турыстаў за мінулы перыяд скарацілася на 12% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

Сродкі на "рэбрэндынг" будуць выдадзеныя з бюджэту, закладзенага на ліквідацыю наступстваў атакі.

Sky News адзначае, што ў горадзе пачынае адраджацца бізнэс, пацярпелы ад скарачэння колькасці пакупнікоў.

Апошнія навіны